Ці быў беларускі баявы самалёт у небе над Іранам?

Замежныя СМІ паведамілі пра беларускі знішчальнік, які, нібыта, сёння раніцай уварваўся ў паветраную прастору Ірана. Міністэрства абароны Беларусі сцвярджае, што яго там не магло быць. Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Вадзім Мельнік даручыў разабрацца з сітуацыяй вакол беларускага самалёта ў Іране. Як паведамляюць расійскія “Известия”, сёння ў 03.12 знішчальнікі Ваенна-паветраных сілаў Ірана былі паднятыя па трывозе пасля таго, як беларускі баявы самалёт уварваўся ў неба над гэтай краінай. Самалёт не адрэагаваў на загад Цэнтра паветранай абароны, таму іранскія самалёты прымусілі беларускіх лётчыкаў пайсці на пасадку. Што рабіў беларускі штурмавік у Іране, не паведамляецца, піша расійскае выданне.

Прэс-сакратар Мінабароны Беларусі Вячаслаў Раменчык у размове з Еўрарадыё абверг гэтую інфармацыю:

“Як вы сабе гэта ўяўляеце?! Беларусь не мяжуе з Іранам. Уявіце сабе, каб беларускаму знішчальніку дасягнуць мяжы з Іранам, яму яшчэ колькі межаў неабходна пераляцець. Усе беларускія знішчальнікі ў дадзены момант знаходзяцца на аэрадромах базіравання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі