Ці адбудзецца мітынг Ціханоўскай? Ранішні стрым з парку Дружбы народаў

Ці адбудзецца мітынг Ціханоўскай? Ранішні стрым з парку Дружбы народаў

Раніцай 6 жніўня ў парку Дружбы народаў у Мінску мусіць пачацца мантаж сцэны для вечаровага мітынга кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Акцыя абяцае стаць самай буйной за дзесяцігоддзі палітычнага жыцця ў Беларусі. Аднак улады чыняць перашкоды. Яны прызначылі на вечар 6 жніўня іншае мерапрыемства — святкаванне Дня чыгуначных войскаў. І там да яго рыхтуюцца!

Што будзе ў такім разе з мітынгам Ціханоўскай? Ці будзе дазволена змантаваць сцэну для яго? Ці ўсё ж аб'яднаны штаб вырашыць перанесці/адмяніць акцыю? Даведаемся ў ранішнім стрыме Еўрарадыё з парка Дружбы народаў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі