Чырвоны Крыж разгарнуў па Беларусі 24 пункты абагрэву

Чырвоны Крыж разгарнуў па Беларусі 24 пункты абагрэву

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа арганізавала па ўсёй Беларусі 24 пункты абагрэву насельніцтва ў маразы. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў начальнік аддзела па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі і вышуку БТЧК Дзмітрый Русакоў.

Працуюць 26 штатных супрацоўнікаў арганізацыі і 43 валанцёры атрадаў хуткага рэагавання. Яны выкарыстоўваюць не толькі намёты з генератарамі і дапаможнае абсталяванне, але і ўсюдыходы — для дапамогі на дарогах і цяжкадаступных тэрыторыях.

За 26 лютага ў Брэсцкім раёне дапамогу атрымалі 150 чалавек. У віцебскім пункце абаграванне, харчаванне і вопратку атрымалі 36 чалавек. У Гомелі сем пунктаў абагрэву і харчавання дапамаглі 150 людзям. Гродзенская абласная арганізацыя БТЧК з валанцёрамі працуе на памежным пераходзе паміж Беларуссю і Літвой "Прывалкі": там сагрэлі гарачай гарбатай 80 аўтамабілістаў. У Магілёве амаль 180 чалавек атрымалі дапамогу па абаграванні, харчаванні і вопратцы, больш за дзесяць бяздомных змаглі паесці ў сталовай. Такія ж пункты працуюць у Бабруйску, Горках, Дрыбіне, Касцюковічах, Краснаполлі і Шклове. Дапамога тут ужо атрымалі каля 200 чалавек. На Міншчыне працуюць пяць пунктаў — у Барысаве, Беразіне і Дзяржынску. Іх паслугамі скарысталіся каля 80 чалавек.

Таксама атрад хуткага рэагавання "Іслач" арганізаваў пункт абагрэву каля моста праз раку Прыпяць каля вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна Гомельшчыны. Другі пункт з боку Турава давялося згарнуць, бо ўзняўся ўзровень вады. Тут абагрэцца змаглі больш за 210 чалавек, гарачае харчаванне атрымалі 34.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі