Чыноўнікі плануюць адкрыць у мінскіх школах "разумныя буфеты"

Не выключана, што сасіскі ў цесце застануцца ў меню "разумнага буфета" / БЕЛТА
Не выключана, што сасіскі ў цесце застануцца ў меню "разумнага буфета" / БЕЛТА

Пра з'яўленне "разумных буфетаў" у мінскіх школах расказвае агенцтва "Мінск-Навіны". У некаторых школах такія буфеты з'явяцца ўжо 1 верасня.

За булачку або сок тут можна будзе расплаціцца з дапамогай індывідуальнага QR-кода, які для дзіцяці павінныя стварыць бацькі. Код будзе прывязаны да рахунку дзіцяці ў АРІП, праз які бацькі аплачваюць яго харчаванне, альбо да карты навучэнца. На сайце Камбіната школьнага харчавання ўжо ёсць інструкцыя, кажуць чыноўнікі. Паспрабаваць разабрацца ў ёй можна тут.

Калі атрымаецца стварыць код, то дзіцяці дастаткова будзе прыкласці яго да адмысловага счытвальніка, і грошы спішуцца з рахунку. Код можа быць раздрукаваны на паперы або захаваны ў тэлефоне.

Па словах дырэктаркі КШХ Надзеі Лукашэвіч, "разумныя буфеты" зручныя, таму што паскараюць разлікі, а бацькі могуць кантраляваць, што купляе дзіця. Пэўныя прадукты можна будзе заносіць у стоп-ліст.

Чыноўнікі разлічваюць, што да 1 верасня 2022 года разумныя буфеты з'явяцца ва ўсіх мінскіх школах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі