Чым небяспечны “негалосны аўдыт” прадпрыемстваў з боку расійскіх банкаў

У чым небяспека / pixabay
У чым небяспека / pixabay

У Беларусь актыўна заходзяць расійскія банкі. Яны прапануюць не толькі свае фінансавыя інструменты, але і праводзяць негалосны аўдыт беларускіх актываў, кажа эканаміст Яраслаў Раманчук у сваім аналітычным матэрыяле, дзе дае аналіз эфектыўнасці санкцый.

У размове з Еўрарадыё Раманчук растлумачыў, што гэта значыць і чым можа быць небяспечна.

“Калі прадпрыемства звяртаецца да банка па крэдыт, яно прадстаўляе баланс. Гэта размова прадстаўнікоў прадпрыемства і прадстаўнікоў банка. Прадстаўнікі банка могуць перадаваць інфармацыю ў Маскву”, — тлумачыць Раманчук.

Ён кажа, што ў часе такіх размоваў з удзелам чырвонага дырэктарата беларускіх прадпрыемстваў, холдынгаў ствараецца сацыяльны капітал. Тыя дырэктары жывуць небагата, яны бачаць, што заробкі расіянаў большыя — і іх можа быць даволі лёгка спакусіць выгаднай схемай.

“Расіяне вельмі добра будуць ведаць, якія мяккія пункты ёсць у беларускай структуры прадпрыемстваў, прамысловасці, і будуць прапаноўваць схемы, ад якіх адмовіцца будзе складана. Гаворка пра спакусу праз грошы, крэдыты, выгадныя ўмовы. Шмат якія менеджары будуць запрошаныя да ўдзелу ў расійскіх прадпрыемствах. Навыкі і веды будуць выкарыстоўвацца расійскімі канкурэнтамі. Гэты не вайсковая, але гібрыдная аперацыя па аслабленні інтэлектуальнага кіраўнічага патэнцыялу краіны”, — лічыць Раманчук.

Поўную размову з эканамістам глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі