Член гарадскога савета ЗША прыняў прысягу з друшляком на галаве (фота)

Крыстафер Шэфер увайшоў у склад гарадскога савета Помферта штата Нью-Ёрк, паведамляе The Huffington Post.



Мужчына прыбыў на прысягу ў традыцыйным галаўным уборы пастафарыянцаў —  друшляку. Свой учынак ён назваў заявай аб свабодзе веравызнання з дапамогай новай сатырычнай "рэлігіі без догмаў".



Пастафарыянства — рэлігія, адэпты якой пакланяюцца “лётаючаму макароннаму монстру”. Яе заснаваў Бобі Хендэрсан у 2005 годзе на знак пратэсту супраць рашэння дэпартамента адукацыі штата Канзас увесці ў школьны курс канцэпцыю “разумнай задумы" як альтэрнатыву эвалюцыйнага вучэння. У адкрытым лісце на сваім вэб-сайце Хендэрсан абвясціў веру ў звышнатуральнага стваральніка, падобнага да макаронаў і тэфтэляў і заклікаў да вывучэння пастафарыянства ў школах разам з іншымі рэлігіямі.



Фота — huffingtonpost.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі