Чэшскія сенатары: Раздробленасць кандыдатаў на руку Лукашэнку

Раздробленасць сярод апазіцыйных кандыдатаў ідзе на карысць цяперашняму прэзідэнту. Пра гэта ў Мінску заявілі старшыня замежнага камітэту парламента Чэхіі Давід Вадражка і яго намеснік Ян Гамачак.
Пры гэтым яны адзначылі, што гэта добраахвотнае рашэнне кожнага з асобных кандыдатаў і не варта каментаваць, добра гэта ці дрэнна. Чэшскія парламентарыі звярнулі асаблівую ўвагу на існаванне крымінальнага артыкулу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Таксама яны адзначылі складанасць рэгістрацыі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, праблему датэрміновага галасавання, нізкае прадстаўніцтва апазіцыі ў выбарчых камісіях.

"У Чэхіі паводле закону палітычныя партыі маюць гарантыі мець сваіх прадстаўнікоў у камісіях. Калі кандыдаты на якую-небудзь пасаду не баяцца ды сцвярджаюць пра дэмакратычныя выбары, то і прадстаўленасць сябраў апазіцыі павінна быць большай"
, – адзначыў Давід Вадражка.

Падчас свайго візіту ў Беларусь 17-19 лістапада чэшскія парламентарыі сустрэліся з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, праваабаронцамі, журналістамі і дэпутатамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі