Чэргі на мяжы Беларусі з Польшчай выраслі за кошт расіян

Чэргі на мяжы Беларусі з Польшчай выраслі за кошт расіян

Другі дзень у пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы — вялікія чэргі аўтамабіляў. Гэта пераважна легкавыя аўтамабілі. На 14-ю гадзіну найбольшай чарга была ў "Брузгах" — 198 легкавікоў, у міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" — 120, у "Бераставіцы" — 35.

Учора беларускія памежнікі тлумачылі ўзнікненне чэргаў збоем у праграмным забеспячэнні польскіх памежнікаў. Як паведаміў у пятніцу сайту sputnik.by прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны Аляксандр Цішчанка, чэргі павялічваюцца, а памежнікі працягваюць працаваць у рэжыме павышанай нагрузкі. Паводле слоў Цішчанкі, у Расіі пачаліся доўгія выхадныя і на мяжы з'явіўся расійскі транспарт, які стаіць у бок Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі