Чэргі легкавікоў на польскай мяжы зноў растуць — агулам больш за 350 машын

Чэргі легкавікоў на польскай мяжы зноў растуць — агулам больш за 350 машын

Чэргі легкавікоў на беларуска-польскай мяжы зноў выраслі — па стане на 10.00 на трох найбольш запатрабаваных пунктах пропуску стаіць болей за 350 машын. Самая вялікая чарга ў Брузгах — 121 машына, у Брэсце чакае 120 легкавікоў, у Бераставіцы — 114.

Па стане на 6.00 у Брузгах стаяла 162 машыны, у Бераставіцы — 67, у Брэсце — 60. Агулам было 289 машын.

Дзяржаўны памежны камітэт па стане на 10.00 не дае звестак па пункце Пясчатка, дзе таксама магчымае перасячэнне мяжы на легкавым аўтатранспарце, але на інтэрактыўнай камеры відэаназірання бачна, што і на гэтым пераходзе стаіць каля дзясятка машын.

Праблемы з перасячэннем беларуска-польскай мяжы звязаныя з тым, што ў польскай памежнай службы адбыўся збой у праграмным забеспячэнні, таму працэдура пропуску зацягваецца.

Чэргі легкавікоў на польскай мяжы зноў растуць — агулам больш за 350 машын

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі