Чэргі легкавікоў на мяжы з Польшчай: у Бераставіцы — 162 аўто, у Брузгах — 67

Чэргі легкавікоў на мяжы з Польшчай: у Бераставіцы — 162 аўто, у Брузгах — 67

Чэргі легкавікоў, якія ўтварыліся на беларуска-польскай мяжы, крыху зменшыліся. Сёння па стане на 6.00 у Бераставіцы на выездзе з Беларусі стаіць 162 аўто, у Брузгах — 67 машын, у Брэсце — 60. У Пясчатцы, Казловічах і Дамачаве чэргаў няма, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Учора раніцай сітуацыя была больш складанай: у Брузгах стаяла каля 200 машын, а ў Бераставіцы — больш за 120.

Праблемы з перасячэннем беларуска-польскай мяжы звязаныя з тым, што ў польскай памежнай службы адбыўся збой у праграмным забеспячэнні і таму працэдура пропуску зацягваецца. Кіроўцам раюць выкарыстоўваць пункты пропуску, якія на дадзены момант найменей загружаныя.

Чэргі легкавікоў на мяжы з Польшчай: у Бераставіцы — 162 аўто, у Брузгах — 67

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі