Чэргі аўтамабіляў на беларуска-польскай мяжы змяншаюцца

Чэргі аўтамабіляў на беларуска-польскай мяжы змяншаюцца

Чэргі аўтамабіляў на беларуска-польскай мяжы паступова змяншаюцца. Як вынікае з аператыўных дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на 18-ю гадзіну найбольш іх стаяла ў "Брузгах" — 157, з іх 7 — грузавых. У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" налічвалася 139 аўтамабіляў (грузавікоў там не было), у "Бераставіцы" — 43 (з іх — 7 грузавікоў).

Як інфармавала Еўрарадыё, чэргі аўтатранспарту ў пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы ўтварыліся яшчэ раніцай. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі тады патлумачыў іх збоем у праграмным забеспячэнні польскай мытнай службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі