"Чэлсі" выбіў "Ліверпуль" з Кубка англійскай лігі (відэа)

"Чэлсі" выбіў "Ліверпуль" з Кубка англійскай лігі (відэа)

"Чэлсі" выбіў "Ліверпуль" з Кубка англійскай лігі, прычым ужо на стадыі 1/16 фіналу. У сераду лідары Прэм'ер-лігі прайгралі на сваім полі з лікам 1:2. Праўда, да 79-й хвіліны "Ліверпуль" выйграваў пасля трапнага ўдара Старыджа на 58-й. Лік зраўняў Эмерсан, а Азар на 85-й хвіліне паставіў пераможную кропку.

Як вядома, 25 кастрычніка ў групавым раўндзе Лігі Еўропы БАТЭ згуляе ў гасцях з "Чэлсі", а 8 лістапада будзе прымаць англійскі клуб на "Барысаў-Арэне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі