Мінскае “Дынама” ў гасцях выйграла ў брэсцкіх аднаклубнікаў (відэа)

Брэсцкае “Дынама” сёння прымала ў сябе сталічных аднаклубнікаў. Вынік матчу — 0:2. Аўтсайдэр “Славія” не здолела перарваць серыю пройгрышаў: каманда гуляла дома з “Тарпеда-БелАЗ”, вынік — 0:3 (усе тры галы ў першым тайме забіў Дзмітрый Платонаў). А вось “Белшына” разышлася з мірам з “Гомелем” — 1:1.

 



Нагадаем вынікі ўчорашніх матчаў 8-га тура: “Нёман” — “Шахцёр” — 0:1, БАТЭ — “Нафтан” — 3:0, “Мінск” — “Дняпро” — 1:0.



Тройка лідараў чэмпіянату:



1. “Шахцёр” — 19



2. БАТЭ — 16



3. “Дынама” (Мінск) — 15



Мазырская “Славія” знаходзіцца ў самым нізе табліцы — усяго 3 ачкі пасля 8 гульняў.