Частка выкладчыкаў ЕГУ заяўляе пра ўнутраны крызіс ва ўніверсітэце

Як паведамляюць яе ініцыятары, платформа аб’яднала тых, хто не згодны з цяперашнім курсам адміністрацыі. Яны абвяшчаюць, што хочуць "вярнуць праекту ЕГУ яго першапачатковы сэнс — эфектыўнай беларускай гуманітарнай ВНУ з еўрапейскай якасцю адукацыі і навуковай працы".



Ініцыятары вінавацяць кіраўніцтва ЕГУ ў схільнасці да аўтарытарнага стылю кіравання. Сярод іншага — у "непразрыстай кадравай і фінансавай палітыцы, што ставіць пад пагрозу існаванне ўніверсітэта як дэмакратычнага адукацыйнага праекта для Беларусі".



Паведамляецца, што платформу падтрымалі ўжо 13 з 20 кандыдатаў у Сенат — галоўны орган самакіравання універсітэта. Сярод іх — прафесар Павел Церашковіч, дацэнты Вольга Шпарага, Андрэй Лаўрухін, Максім Жбанкоў. Дарэчы, 19 лістапада пройдуць выбары ў Сенат.

Гл. таксама: Былы прарэктар: ЕГУ становіцца ўсё менш беларускім і ўсё больш літоўскім


Фота — n-europe.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі