Вы тут

"Час сэканд-хэнд" Алексіевіч увайшоў у тройку найлепшых кніг XXI стагоддзя

Святлана Алексіевіч і "Час сэканд-хэнд"

Кніга "Час сэканд-хэнд" беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч заняла трэцяе месца ў топ-100 лепшых твораў XXI стагоддзя, складзеным брытанскім выданнем The Guardian. "Незабыўная кніга, якая з'яўляецца адначасова актам катарсісу і глыбокай дэманстрацыяй спагады",напісалі пра яе складальнікі рэйтынга.

"Час сэканд-хэнд" — пятая і апошняя кніга з цыклу "Галасы утопіі". Яна апублікаваная ў 2013 годзе, а ў 2016 годзе пераведзена Бэлай Шаевіч на ангельскую мову. Паміж гэтымі падзеямі — Нобелеўская прэмія па літаратуры, якую Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015-м.

На другое месца The Guardian паставіў раман "Галаад" (2004) амерыканскай пісьменніцы Мэрылін Робінсан, адзначаны Пулітцэраўскай прэміі. Першае месца ў рэйтынгу займае раман "Ваўчыная зала" (2009) Хілары Мантэл, за які пісьменніца атрымала Букераўскую прэмію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.