Чарніцу памерам з мячык для настольнага тэніса вырошчваюць у Аўстараліі

Самыя буйныя чарніцы ў свеце

Самыя буйныя чарніцы ў свеце / Costa Berries

Самыя буйныя чарніцы ў свеце вырасцілі на аўстралійскай ферме. Памер ягады можна параўнаць з мячыкам для пінг-понгу, піша ВВС.

Самая буйная ягада дасягае 4 сантыметраў у дыяметры, а важыць больш за 20 грамаў — гэта ў 10 разоў больш, чым звычайныя чарніцы.

Гэта не першы рэкорд аўстралійцаў па вырошчванні чарніц. Раней на кантыненце выгадавалі ягаду вагой у 16 ​​грам — і гэта да таго моманту таксама былі самыя буйныя чарніцы ў свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі