Чаму Ярмошына лічыць выбары-2020 самымі цяжкімі

Лідзія Ярмошына і пікет у Мінску / Еўрарадыё
Лідзія Ярмошына і пікет у Мінску / Еўрарадыё

4 чэрвеня, выступаючы на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, Лідзія Ярмошына раптам заявіла: ідзе "спланаваная кампанія па дыскрэдытацыі" вылучэнца ў прэзідэнты. І мы ўсе адразу зразумелі, якога вылучэнца яна мае на ўвазе. Пусціўшыся ў адкрыцці пра дабро і зло, кіраўніца ЦВК расказала, чаму выбары-2020 даюцца ёй цяжэй за ўсе, што праходзілі ў Беларусі.

Прычына першая: прывабнасць зла

Ярмошына перакананая, што супраць кіраўніка дзяржавы праводзяць антыагітацыю, размяшчаюць фэйкі. "Гэта і ёсць тая самая класавая барацьба, пра якую казалі бальшавікі, яна адбываецца", — гаворыць яна.

 

Почему Ермошина считает выборы-2020 самыми тяжёлыми

Далей размова заходзіць пра дабро і зло.

"Існуе прывабнасць заганы, — разважае кіраўніца ЦВК. — Менавіта зло з'яўляецца прывабным, таму што яно ўзбуджае цікавасць. Дабрачыннасць заўсёды сумная. І вось на горшым, на зле, менавіта на дрэнных навінах, на дрэнных рысах, якасцях і ідзе ўся гэтая, скажам так, антыагітацыя, якую мы бачым і заўважаем".

Ярмошына наракае, што людзі з задавальненнем праглынаюць тое, што ім паведамляюць апаненты дзейнай улады, і нічога не жадаюць чуць наўзамен. Дзіўна, але ў сітуацыі, калі людзі з задавальненнем праглынаюць тое, што пра сваіх апанентаў гаворыць кіраўнік дзяржавы, старшыня ЦВК парушэнняў не бачыць. Гэта вынікае з нядаўняга адказу Цэнтрвыбаркама на скаргі жанчын, абражаных словамі Лукашэнкі, і на скаргу прэтэндэнта на прэзідэнцкае крэсла Віктара Бабарыкі.

Прычына другая: ЦВК завалены зваротамі

На папярэдніх пасяджэннях Лідзія Ярмошына казала, што ў ЦВК працуе менш за 10 супрацоўнікаў. Гэтымі сіламі прыходзіцца правяраць факты з шматлікіх скаргаў і адказваць на звароты. Балазе, закон "Аб зваротах грамадзян" дазваляе даць адзін адказ на звароты падобнага зместу.

Каментуючы скаргу беларусак на Лукашэнку, Ярмошына ўспамінае, як Сяргей Ціханоўскі пасля таго, як яго жонка ўключылася ў выбарчую кампанію, таксама нізка ацэньваў яе шанцы стаць прэзідэнтам.

 

Почему Ермошина считает выборы-2020 самыми тяжёлыми

Цэнтрвыбаркаму прыйшлося адказваць і на калектыўны зварот з просьбай хадайнічаць аб вызваленні Ціханоўскага з-пад варты. "Гэтыя пытанні не знаходзяцца ў кампетэнцыі ЦВК", — лічыць Ярмошына. І гэта дзіўна: хіба ЦВК не можа хадайнічаць аб вызваленні кіраўніка ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты?

Прычына трэцяя: пікеты не той сістэмы

Лідзія Ярмошына, як і многія "гасударавы людзі", якія як па метадычках выказаліся пасля затрымання Ціханоўскага, мяркуе, што ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай няправільна праводзіць збор подпісаў.

"Я, дарэчы, учора праслухала інтэрв'ю спадара Статкевіча "Белсату", якое ён даў 29 траўня. Ён не кажа, што мы збіраем подпісы. Не. Ён кажа: "Мы выходзім на мітынгі". Ён кажа, што спадар Ціханоўскі яго запрасіў у тур па Беларусі для правядзення мітынгаў. Ні хвіліну не гаворыцца пра збор подпісаў. Гэта масавыя мерапрыемствы, якія арганізуюцца з парушэннем закона аб масавых мерапрыемствах", — кажа яна.

 

 

Почему Ермошина считает выборы-2020 самыми тяжёлыми
Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

І дадае, што на пікетах "можна займацца толькі зборам подпісаў і нічым іншым". Але як быццам адразу разумее, што гэта выглядала б неяк дзіўна — моўчкі збіраць подпісы, і папраўляецца: пікет "не можа быць маўклівы". Ну, гэта значыць можа не быць маўклівы.

"Зразумела, яны маюць права выказаць зборшчыку подпісаў сваю думку, сказаць "не, не хачу" ці, наадварот, — сказаць "так". Яны могуць задаць пытанні, могуць азнаёміцца з матэрыяламі, якія характарызуюць патэнцыйнага кандыдата. Што мы бачым? Мы бачым пікеты, дзе пра кандыдата патэнцыйнага амаль нічога няма, усё астатняе праходзіць супраць канкрэтнай пэўнай асобы. Прычым — зласлівае, паклёпніцкае і абразлівае".

Дзякуй, што выслухалі

Пасля сваёй прамовы Ярмошына просіць прабачэння за "прыватнае адступленне".

"Я вымушана была звярнуцца, каб не было ніякіх плётак у дачыненні да мірнай/нямірнай дзейнасці, у дачыненні да магчымасці штосьці рабіць на пікетах па зборы подпісаў, а чаго нельга. Вы вольныя. Дзякуй, што выслухалі мой спіч", — падводзіць рысу кіраўніца ЦВК.

 

Почему Ермошина считает выборы-2020 самыми тяжёлыми

Раптам прысутныя на пасяджэнні ўспамінаюць, што галасаванне па скарзе Віктара Бабарыкі да гэтага часу не праведзена. Сябры ЦВК хутка падымаюць рукі і пераходзяць да бягучых пытанняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі