Чаму Ціханоўская не балаціруецца ў КР, і калі чакаць яе сустрэчы з Зяленскім — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

У адрозненне ад папярэдніх выбараў у Каардынацыйную раду два гады таму, сёлетняй выбарчай кампаніі Офіс Святланы Ціханоўскай надае значна больш увагі. Хоць і не ўдзельнічае ў выбарах наўпрост. Што не замінае казаць пра наяўнасць “праофісных спісаў” сярод зарэгістраваных да ўдзелу. Як і спісаў крытыкаў існуючых структур дэмсіл. Вось толькі ўсё пералічанае (і не толькі гэта) не перашкаджае скептыкам казаць пра непатрэбнасць КР як інстытуцыі. І страту даверу да ўсіх іншых структур дэмсіл.

Чым адметныя сёлетнія выбары ў КР і якое стаўленне да гэтай інстытуцыі і выбарчай кампаніі ў Офісе Ціханоўскай? Ці не наспеў час для размеркавання ўлады ад Офіса і вывядзення КР з-пад падпарадкавання Ціханоўскай? Як змяняецца палітыка ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі, і ці не час Офісу змяняць сваю стратэгію ціску на рэжым? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.