Чалы: Тое, над чым мы смяяліся ўвесь год, можа стаць рэальнасцю

Чалы: Тое, над чым мы смяяліся ўвесь год, можа стаць рэальнасцю

21 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлю Качанаву і яе першага намесніка Максіма Рыжанкова. Раней Качанава працавала на пасадзе віцэ-прэм’ера, а Рыжанкоў быў дарадцам прэзідэнта па спорце.

Што гэта значыць, абмяркоўваем у студыі Еўрарадыё з эканамістам Сяргеем Чалым

Слухаць размову цалкам

Самыя цікавыя цытаты

Гэтае прызначэнне ставіць у тупік. Калі глядзець з’яўленне Качанавай на пасадзе віцэ-прэм’ера, і тлумачэнне Лукашэнкі з гэтай нагоды, то там двойчы гучала, што яе прапанавалі сілавыя структуры. Гэтае ўказанне не проста так.

Цяпер мы маем справу з ідэалагічным супрацьстаяннем, якое Адміністрацыя прайгравала. Урад ужо з год мае кансалідаваную пазіцыю, дзе адказам на ўсе пытанні і праблемы былі рэформы. Гэта супрацьстаянне ўрада, які мысліць больш эканамічна і тэхнакратычна, і сілавікамі, якія не маюць сваіх спікераў. Але яны лічаць людзей, якія выступаюць за рэформы, сваімі ворагамі.

Большасць непрычасаных і дзіўных ідэй нараджалася менавіта ў галаве Наталлі Качанавай. Мы ж памятаем яе нашумелыя звароты да трэнераў пра нармальныя заробкі, да лекараў, якім яна раіла шукаць заможных мужоў. Яна прапаноўвала замест павышэння пенсійнага ўзросту панізіць пенсіі.

Ад новай адміністрацыі можна чакаць чаго заўгодна. Тое, што цяпер адбываецца, нагадвае часы перабудовы Гарбачова. Відавочна, што ёсць адзін спосаб паправіць становішча, але ён непрымальны па нейкіх прычынах для кіраўніка дзяржавы. І пачынаецца пошук забаўных і крэатыўных ідэй і людзей, якія такія ідэі нараджаюць. Тое, над чым мы смяяліся ўвесь год, можа стаць рэальнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі