Цэнтрвыбаркам Беларусі ўзяў шэфства над гарой
![Гара Дзяржынская / Планета Беларусь](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/7f236b4775abc44bf621f6341b943622.jpg.webp?itok=znupKtmf)
Гара Дзяржынская / Планета Беларусь
ЦВК Беларусі ўзяла шэфства над самым высокім пунктам краіны — гарой Дзяржынскай. Як вынік, у наступным годзе тут абяцаюць правесці работы па рэстаўрацыі помніка і добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Ну а выбаршчыкі могуць уздыхнуць з палёгкай: нарэшце Цэнтрвыбаркам знайшоў сабе справу па душы. Спадзяемся, наводзіць парадак на гары ў чыноўнікаў атрымаецца лепей, чым лічыць лічбы на выбарах.
Пакуль жа ЦВК на чале з кіраўніком — былым міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам — пасадзіла каля гары саджанцы аднагадовай хвоі. Усё гэта адбылося ў межах "рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу"", прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.
Гара Дзяржынская знаходзіцца недалёка ад Дзяржынска, у межах Мінскага ўзвышша, за 345 метраў над узроўнем мора.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.