Вы тут

Цэнтр Мінска перакрыюць для эстафеты "Пламя мира"

minsknews.by

17 і 18 чэрвеня ў цэнтры Мінска будзе часова абмежаваны рух транспарту. Такое рашэнне гарадскія ўлады прынялі ў сувязі з правядзеннем эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў "Пламя мира", паведамляюць ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Так, у панядзелак, 17 чэрвеня, рух будзе абмежаваны з 19:30 да 21:10 па маршруце плошча Свабоды — вуліца Леніна — праспект Пераможцаў — стэла "Мінск — горад-герой" — плошча Дзяржаўнага сцяга. У аўторак, 18 чэрвеня, абмежаванні будуць дзейнічаць з 11:30 да 14:00 на праспекце Незалежнасці (Нацыянальная бібліятэка), плошчы Якуба Коласа, плошчы Перамогі, праспекце Незалежнасці (Беларускі дзяржаўны цырк), Кастрычніцкай плошчы. Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў улічваць гэтую інфармацыю.