Музычныя навіны

R.E.M. абвясцілі, што выпусцяць свой наступны, 15 па ліку, альбом "Collapse Into Now" 7 сакавіка наступнага года.

У Залу славы рок-н-рола ў 2011 годзе будуць уведзеныя Ніл Дайманд, Эліс Купер, Том Уэйтс, Дарлін Лаў і Доктар Джон.

Актрыса Гвінет Пэлтроў (Gwyneth Paltrow) атрымала прапанову сыграць галоўную ролю ў экранізацыі хітовага брадвейскага мюзіклу "Рок стагоддзяў" ("Rock of Ages").

Бразільскі архітэктар Оскар Німеер у свой 103 дзень нараджэння адкрыў у Нітэроі, што непадалёк ад Рыа-дэ-Жанэйра, музей свайго імя.

Часовая адсутнасць бубнача Dream Theater Майка Партнога ў гурце можа стаць пастаяннай: каманда знайшла Партному замену.

Вакалістка Gossip Beth Ditto запісала сольны міні-альбом.

Мінскі альтэрнатыўны гурт ZM99 прадставіў міні-альбом пад назвай "НИИ EP", які можна скачаць на сайце каманды zm99.net.

Адменены мінскі канцэрт адной з самых паспяховых выканаўцаў 90-х, Тоні Брэкстан, паведамляе БЕЛАПАН.

Легендарны шведскі дуэт Roxette падтрымае свой канцэртны камбэк новым студыйным альбомам.