Roxette выдае новы альбом і едзе ў Мінск

Пласцінка пад назвай "Charm School" выйдзе ў свет 11 лютага - праз 10 гадоў пасля рэлізу апошняга на сённяшні дзень лонгплэя каманды – "Room Service".

Мары Фрэдрыксан (Marie Fredriksson) і Пэр Гэслі (Per Gessle) пачалі запісваць новыя песні яшчэ падчас першых рэюніян-канцэртаў Roxette у канцы 2009 года. У "Charm School" увойдзе 12 трэкаў, стыль якіх, па словах музыкаў, можна апісаць як "мадэрнізаваны класічны Roxette".

Нагадаем, у сакавіку наступнага года, упершыню за апошнія 15 гадоў, Roxette адпраўляюцца ў сусветнае турнэ, у межах якога на 12 сакавіка запланаваны канцэрт у Мінску.

Фота: www.marie-fredriksson.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі