Гвінет Пэлтроў заспявае ў мюзікле

Аднойчы Пэлтроў вельмі паспяхова выступіла ў ролі выканаўцы кантры ў фільме "Country Strong" ("Каханне мне не здрадзіць" у рускамоўным пракаце), пасля чаго задумалася пра сольную музычную кар'еру.

Пакуль жа гаворка ідзе пра чарговую, хоць і музычную кінаролю. Магчымымі партнёрамі Пэлтроў на пляцоўцы стануць Том Круз і Алек Болдуін, але гэта яшчэ афіцыйна не пацверджана. Затое вядома, што рэжысёрам будзе Адам Шэнкман, які ўжо экранізаваў у 2007 годзе мюзікл "Лак для валасоў" ("Hairspray"), прычым вельмі паспяхова.

Пачатак здымак запланаваны на першыя месяцы 2011 года.

Фота: www.metro.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі