ZM99 прадстаўляюць аблегчаны міні-альбом

Рэліз складаецца з трох песень - 2 арыгінальных свежых трэкаў і кавер-версіі песні гурта Нейра Дзюбель "Время распрощаться". У якасці эксперыменту, мовай новых песень музыкі абралі рускую.


У інтэрв'ю парталу Metalscript.net гітарыст калектыву Вова Сахончык распавёў, што гэтым ЕР гурт жадае "даць людзям трохі пазітыву". Таму, музыкі вырашылі "не грузіць слухача", а трохі разнастаіць звыклы для сябе негатыў і дадалі да гучання "максімум духавых".


Акрамя таго, гурт надала шмат увагі графічнаму складніку рэлізу. Акрамя вокладкі, разам з міньёнам можна скачаць набор wallpaper-малюнкаў. Таксама ZM99 прапануе паглядзець на сваім сайце новы відэаролік на песню "Tram №69", зняты рознымі людзьмі, у розны час на розных канцэртах.

Цяпер ZM99 працуе над новым альбомам. А бліжэйшы жывы выступ гурта можна будзе пачуць 15 снежня ў Jolly Rodger Cafе.

Фота: another.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі