Dream Theater мяняюць Партнога на сапожніка?

Па словах гітарыста гурта Джона Пятруччы, падчас кастынгу знайшоўся бубнач, якім засталіся вельмі задаволеныя ўдзельнікі каманды. Афіцыйную заяву Dream Theater зробяць пасля таго, як прывядуць у парадак свае справы, хоць ім ужо карціць раскрыць карты ўсяму свету. Пакуль вядома толькі, што новы бубнач возьме ўдзел у запісе новага альбома Dream Theater, праца над якім мае пачацца ў студзені 2011 года.

Фота: www.dream-theater.vgdelu.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі