Адменены канцэрт Тоні Брэкстан у Мінску

У якасці прычыны называецца змяненне гастрольнага графіка спявачкі.

Шоў выканаўцы хіта 90-х гадоў "Un-Break My Heart" было запланавана на 18 снежня ў спарткомплексе "Мінск-арэна".

Папулярная рытм-эн-блюз і соўл-вакалістка Тоні Брэкстан збіралася прадставіць на канцэрце ў Мінску кампазіцыі са свайго новага альбома Pulse. Над пласцінкай яна працавала апошнія шэсць гадоў.

Квіткі, кошт якіх вагаўся ад 100 да 370 тысяч рублёў, можна здаць у кропках іх продажу: з 16 па 18 снежня - на вуліцы Гікала, а 17 і 18 снежня - у касах "Мінск-арэны".

Фота: znaki.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі