Музычныя навіны

Штогадовы фестываль этнічнай музыкі “Таўкачыкі на Каляды”, які быў запланаваны на 13 студзеня ў Вялікай зале філармоніі, перанесены на 2 лютага.

12 студзеня музычная супольнасць Беларусі адзначае 70-годдзе са дня нараджэння заснавальніка і кіраўніка легендарных “Песняроў” Уладзіміра Мулявіна.

"Серебряная Свадьба" адыграе 2 канцэрты запар у Мінску. А потым сыйдзе ў адпачынак.

Удзельнік дуэта Gnarls Barkley Сі-Ло Грын перазапісаў свой сольны сінгл са смелай назвай “F*ck You” у дуэце з актрысай Гвінет Пэлтроў.

Часопіс NME прызнаў у фронтмэне Foo Fighters Дэйве Гроўле богападобнага генія.

Спявачка Рыяна штурмам узяла вяршыні паслянавагодніх брытанскіх чартаў: яе сінгл “What's My Name” і альбом “Loud” узвысіліся да першых радкоў хіт-парадаў.