Дэйв Гроўл – геній чыстай прыгажосці

Часопіс NME прызнаў у фронтмэне Foo Fighters Дэйве Гроўле богападобнага генія. Пры чым, цалкам сур'ёзна: 23 лютага ў Лондане адбудзецца цырымонія ўручэння ўзнагарод Shockwaves NME Awards, дзе Гроўл будзе афіцыйна названы Godlike Genius.

Падобныя ўзнагароды ў свой час атрымалі New Order, Manic Street Preachers, The Cure, The Clash, Primal Scream і Paul Weller.

Гроўл ужо паспеў заявіць, што не лічыць сябе геніем, тым больш жыхаром неба, больш таго, ён нават не лічыць сваю дзейнасць працай, хоць, вядома, яму вельмі прыемна было атрымаць прызнанне за тое, што ён любіць рабіць.

Фота: www.aux.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі