Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 70

Мулявін – адзін з нешматлікіх савецкіх музыкаў, які здолеў вывесці свой калектыў на сусветны ўзровень: стылістыка “Песняроў” угадвалася з першых нот, высокае мастацкае майстэрства каманды Мулявіна не мела сабе роўных.

Дзякуючы Мулявіну, беларуская народная песня загучала ва ўсім свеце, менавіта ён стаў пачынальнікам стылю фолк-мадэрн, які расквітнеў ў Беларусі ў 90-х гадах.

12 студзеня ў зале філармоніі, дзе знаходзілася база мулявінскіх “Песняроў” і дзе размешчаны музей вялікага артыста і чалавека, пройдуць святкаванні з нагоды юбілею музыкі. У праграме “Незабыўнае” прагучыць рок-паэма “Гусляр” Мулявіна-Лучанка, а таксама песні “Песняроў” у выкананні сучасных артыстаў.

Светлая памяць Песняру...

Фота: www.festival.vitebsk.by, www.1-film-online.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі