"Таўкачыкі на Каляды" перанесены на 2 лютага

Пра гэта паведамілі журналісту Еўрарадыё ў касе філармоніі, не захацеўшы ўдакладніць прычыну пераносу.

У сёлетніх “Таўкачыках” заяўленыя беларускія этна-гурты “Юр’я”, “Дзівасіл”, “Бан-Жвірба”, этна-тэатр “Мотальскія суседзі”, студыя індыйскага класічнага танца “Індывара”, а таксама госці з замежжа: “Hoven Droven”, “Harald Petersson” (Швецыя) і “Bartlomiej Lech Palyga” (Польшча). Таксама ў праекце прагучаць і аўтэнтычныя сельскія калядкі ў выкананні непасрэдных носьбітаў беларускага фальклору – бабулек. Падчас канцэрту выступы музыкаў-калядоўшчыкаў будуць пераплятацца з пастаноўкамі калядных сцэнак-мініяцюр з варажбой , маскарадам, ігрышчамі і вячоркамі.

Фота: www.nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі