Сі-Ло Грын "дуэтнуў" з Гвінет Пэлтроў

Гвінет неаднойчы спрабавала спяваць: яна самастойна выканала вакальныя партыі ў фільме “Country Strong”, дзе сыграла зорку кантры, якая спрабуе вярнуць былую славу. Цікава, што тытульная песня фільма ў яе выкананні атрымала гарачую ратацыю на кантры-радыёстанцыях у ЗША. У адным з выпускаў музычнай праграмы “Glee” Гвінет зрабіла кавер на “F*ck You” - нумар так спадабаўся Сі-Ло, што музыка вырашыў запрасіць актрысу запісацца дуэтам.

Пакуль невядома, дзе і якім чынам будзе прэзентаваная гэтая дуэтная кампазіцыя. Магчыма, яна з’явіцца ў якасці бі-сайда на адным з сінглаў Грына.

Нагадаем, што арыгінальная “F*ck You”, выдадзеная на сольным альбоме артыста “The Lady Killer”, прыдбала “плацінавыя” сертыфікаты ў Канадзе, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі, была названая “хітом №1 2010-га года” часопісам Time і атрымала тры намінацыі на прэмію “Грэмі” у катэгорыях “Песня года”, “Запіс года” і “Лепшае выкананне ў стылі соўл/хіп-хоп”.

Фота: www.stereogum.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі