Былы мінскі дынамавец Аляксандр Наёк перайшоў у брэсцкае "Дынама"

Былы мінскі дынамавец Аляксандр Наёк перайшоў у брэсцкае "Дынама"

Былы мінскі дынамавец Аляксандр Наёк перайшоў у брэсцкае "Дынама". Кантракт разлічаны да канца 2019 года, інфармуе прэс-служба ФК "Дынама-Брэст". Першы матч за сваю новую каманду Наёк зможа правесці пасля 19 ліпеня, пасля афіцыйнага адкрыцця трансфернага акна.

Аляксандр Наёк — украінскі футбаліст, яму 26 гадоў. У мінскім "Дынама" ён гуляў два гады, стаў лідарам каманды, яе капітанам. У 2017-м Наёка прызналі найлепшым паўабаронцам нацыянальнага чэмпіянату. Кантракт з мінскім клубам днямі быў скасаваны "па ўзаемнай дамове" (па некаторых звестках, футбаліст заплаціў кампенсацыю за датэрміновы сыход з "Дынама"). У шматлікіх інтэрв'ю Наёк гаварыў, што найхутчэй з'едзе з Беларусі, бо мае прапановы з некалькіх краін. Былі чуткі, што ім зацікавілася брэсцкае "Дынама" і яны нечакана пацвердзіліся. Напярэдадні старту каманды ў Лізе Еўропы яна ўмацоўваецца вопытнымі гульцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі