Былы мэр Барысава захапіў службовую кватэру, але суд спрабуе яго выселіць

Васіль Бургун кіраваў Барысаўскім гарвыканкамам амаль 10 гадоў і сышоў з пасады год таму. А гэтымі днямі суд вынес рашэнне аб высяленні яго з кватэры, паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”. Па словах супрацоўніка барысаўскай раённай пракуратуры, згодна з указам прэзідэнта, "спецыяльнае службовае жыллё", якое прадастаўлялася Бургуну падчас яго кіравання горадам, неабходна вярнуць пасля сыходу з пасады.

Экс-мэру было прапанаванае вызваліць кватэру добраахвотна, але ён адмовіўся. Тады Мінаблвыканкам падаў у суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі