Былую Нацыянальную бібліятэку зоймуць Савет Рэспублікі і Канстытуцыйны Суд

Комплексу будынкаў былой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, размешчаны на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Кірава, будзе рэканструяваны. Пры гэтым помнік архітэктуры будзе захаваны і рэстаўраваны.  Генеральным праектавальнікам рэканструкцыі будзе інстытут "Мінскграмадзянпраект", замоўцам — галоўнае гаспадарчае кіраванне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У рэканструяваных будынках размесцяцца Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Канстытуцыйны суд.

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі паведаміў, што падчас рэстаўрацыі былога будынка бібліятэкі яму будуць вернутыя страчаныя асаблівасці архітэктурнага аблічча. Прыбудова пачатку 1960-х гадоў да будынка, размешчаная па вуліцы Кірава, будзе рэканструяваная пад адміністрацыйны комплекс.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі