Былога намесніка старшыні Добрушскага выканкама прыгаварылі да 6 гадоў калоніі

Яўген Ігнаценка на паседжанні суда

Яўген Ігнаценка на паседжанні суда / gp.by

Вынесены прысуд па справе аб прыпісках і крадзяжах у Добрушскім раёне. Фігурантамі гэтай справы былі кіраўнікі гаспадарак, а таксама былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкама Яўген Ігнаценка. На той момант ён яшчэ ўзначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Ігнаценку прыгаварылі да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 400 базавых велічынь (16 тысяч рублёў). Іншым абвінавачаным прызначылі ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі, некаторым — абмежаванне волі і папраўчыя працы, распавядае "Гомельская праўда".

Па версіі следства са студзеня 2019 года па жнівень 2022-га Ігнаценка даваў указанні дырэктарам сельгаспрадпрыемстваў завышаць у справаздачах колькасці вырабленага і рэалізаванага малака. У агульнай суме прыпіскі склалі больш за 5 мільёнаў кілаграм. Акрамя таго, Ігнаценка выкарыстаў пры будаўніцтве лазні шыфер і сценавыя блокі, якія належалі гаспадаркам. Следчыя палічылі, што чыноўнік выкраў будматэрыялаў на суму больш за 5,5 тысячы рублёў. Да таго ж рабочыя, якія працавалі на будаўніцтве лазні, атрымлівалі за гэта заробак у адным з сельгаспрадпрыемстваў.

Пракурора Добрушскага раёна Павел Чырыкаў распавёў, што ўсяго па гэтай справе праходзіла больш за 40 падазраваных. Але частка з іх патрапілі пад закон аб амністыі, і крымінальныя справы супраць іх спынілі. Разам з Ігнаценкам судзілі яшчэ восем чалавек, у тым ліку экс-дырэктара сельгаспрадпрыемства "Церахоўка-Агра" Руслана Сакалова, які ў 2019 годзе быў прызнаны "кіраўнікам года", а таксама дырэктара ААТ "Калінінскі", дэлегата Усебеларускага народнага сходу Віктара Байдава. Заседнія суда прайшло ў будынку Добрушскага райвыканкама.

Бывшего зампредседателя Добрушского райисполкома приговорили к 6 годам колонии
Паседжанне суда прайшло ў будынку райвыканкама / тут і далей фота gp.by
Бывшего зампредседателя Добрушского райисполкома приговорили к 6 годам колонии
Бывшего зампредседателя Добрушского райисполкома приговорили к 6 годам колонии
Бывшего зампредседателя Добрушского райисполкома приговорили к 6 годам колонии

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі