Вы тут

Былога галоўнага архітэктара Мінска даставілі з СІЗА ў лякарню

Павел Лучыновіч / Дзмітрый Брушко, TUT.by

Былога галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча 2 верасня даставілі з СІЗА ў лякарню, піша TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. У яго паралізаваная ніжняя частка цела. Ёсць звесткі, што на справу Лучиновича звярнулі дадатковую ўвагу пасля нарады Лукашэнкі з сілавікамі.

Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка. Яго падазраюцт у атрыманні хабару ў чатыры тысячы долараў ад прадпрымальніка. З таго часу архітэктар знаходзіўся ў СІЗА.

Паводле некаторых звестак, цяпер былы галоўны архітэктар сталіцы знаходзіцца ў аддзяленні неўралогіі пятай клінікі. Учора яго прааперавалі. Дыягназ звязаны з інфекцыяй. Па словах спецыялістаў, гэта можа быць выклікана як схільнасцю арганізма (плюс умовы ўтрымання ў СІЗА), так і ударам. Пасля курсу лячэння цела можа аднаўляцца цалкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.