Буйныя ўнівермагі Мінска абвесцілі дні зніжак у снежні

Буйныя ўнівермагі Мінска абвесцілі дні зніжак у снежні

Буйныя ўнівермагі Мінска абвесцілі дні зніжак у снежні. ГУМ іх прызначыў на 10, 17 і 24 снежня. На нехарчовыя тавары зніжкі складуць 20%, на харчовыя — 5%. У гандлёвым доме "На Нямізе" дні зніжак на ўсе нехарчовыя тавары — 9, 16, 23 і 30 снежня, іх памер складзе 20%.

У "ЦУМ Мінск" 5, 12 і 19 снежня на ўсе нехарчовыя тавары зніжка складзе 17%, на харчовыя — 5%, аднак толькі пры пакупцы ад 150 тысяч рублёў. Ва ўнітарным прадпрыемстве "Кірмаш" дні зніжак на ўсе нехарчовыя тавары прызначылі на 9, 16, 23 і 30 снежня, яны складуць 15%.

У крамах гандлёвага цэнтра "Сталіца" 27 снежня пакупнікоў чакаюць зніжкі ад 5% да 50%, паведамляе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Буйныя ўнівермагі Мінска абвесцілі дні зніжак у снежні

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі