Буйны лясны пажар здарыўся на Гомельшчыне (відэа)

Буйны лясны пажар здарыўся ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці 23 траўня. Узгаранне заўважылі падчас маніторынгу з паветра: лётчыкі “Беллесавія”паведамілі пра пажар у Жытомірскай вобласці Украіны каля мяжы з Беларуссю. Моцны вецер паспрыяў таму, што агонь вельмі хутка перакінуўся на беларускую тэрыторыю. Гарэла трава і малады хмызняк на балоцістай мясцовасці, пры гэтым агонь распаўсюджваўся ў цяжкадаступнае для прыбыцця тэхнікі месца. Асобныя ачагі гарэлі на плошчы 15 га.

Для ліквідацыі агню задзейнічалі авіяцыю, якая зрабіла болей за 40 скідаў вады ў цяжкадаступныя ўчасткі. Таксама на месца пажару накіравалі машыны з цяжкімі цыстэрнамі з вадой.

Па стане на 6.00 24 траўня пажар быў лакалізаваны. Гарэлі асобныя ўчасткі, агонь на якіх працягваюць тушыць, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі