Вы тут

Бутусаў: Мы выйшлі з Севераданецка

Юрый Бутусаў у Севераданецку / facebook.com/butusov.yuriy

Украінскія падраздзяленні, верагодна, атрымалі загад пакінуць Севераданецк, за які некалькі тыдняў ішлі жорсткія баі. "Мы выйшлі з Севераданецка", піша ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў, які ўвесь гэты час быў у горадзе. Ён сцвярджае, што адбылося гэта ўначы "пад абстрэлам, але без страт". Па даных Бутусава, "украінскія падраздзяленні арганізавана пакінулі частку прамзоны Севераданецка". Ці азначае гэта, што ў прамысловай зоне яшчэ засталіся ўкраінскія байцы, пакуль незразумела (украінскія ўлады горада заяўлялі, што на выхад з Севераданецка ўкраінскім войскам спатрэбіцца час). Расійскі бок па-ранейшаму паведамляе, што нібыта вядзе перамовы аб здачы з "баевікамі".

Украінскія байцы найхутчэй адыходзілі з горада ў бок Лісічанска, які абараняюць украінскія войскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.