Буш прыехаў у Чэхію дамовіцца пра супрацьракетныя базы

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш абмяркоўвае з кіраўніцтвам Чэхіі планы размяшчэння ў гэтай краіне элементаў супрацьракетнай абароны (СРА). Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс і прэм’ер Мірэк Тапалянэк абмяркуюць таксама скасаванне візавага рэжыму з ЗША для чэшскіх грамадзянаў. Пасля абеду плануецца выступ Джорджа Буша на канферэнцыі “Дэмакратыя і бяспека”, пасля чаго амерыканскі прэзідэнт накіруецца ў Германію на саміт Вялікай Васьмёркі. Чакаецца, што ў сваёй прамове Буш скрытыкуе палітыку Расіі.

У чэшскай сталіцы прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. На зямлі працуюць тысячы супрацоўнікаў спецслужбаў, паветра кантралююць знішчальнікі. Напярэдадні ля амбасады ЗША прайшлі акцыі супраць размяшчэння амэрыканскіх баз у Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі