Бундэстаг прагаласаваў за рэзалюцыю па Беларусі

Бундэстаг прагаласаваў за рэзалюцыю па Беларусі

Бундэстаг прагаласаваў за рэзалюцыю па Беларусі. У ёй не толькі не прызнаюцца афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне, але і ідзе гаворка пра разнастайную дапамогу беларускаму народу, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай. Парламентары заклікаюць нямецкі ўрад "садзейнічаць неадкладнаму спыненню гвалту і рэпрэсій у Беларусі", вызваленню палітвязняў, правядзенню новых прэзідэнцкіх выбараў пад назіраннем АБСЕ.

Таксама гаворка ідзе пра санкцыі ў дачыненні афіцыйнага Мінска і асабіста Аляксандра Лукашэнкі. Бундэстаг лічыць, што эканамічная дапамога з боку Еўропы павінна ісці грамадзянскай супольнасці, а не рэжыму. Прапануецца палегчыць уезд у ЕС для беларусаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій, гвалту ці страцілі працу праз удзел у забастоўках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі