Букмекеры ставяць Беларусь на 9-е і 10-е месцы ў паўфінале Еўрабачання

У сталіцы Аўстрыі сёння пройдзе першы паўфінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2015". Нашу краіну прадстаўляе дуэт Юзары і Маймуна. Яны выступаюць акурат у першым паўфінале пад нумарам 11.

Жывую трансляцыю шоу з Вены а 22-й пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.

Букмекеры з Williamhill ставяць беларускі дуэт Юзары і Маймуна на 9 месца ў першым паўфінале Еўрабачання, які пройдзе 19 траўня ў Вене. Букмекеры з Bwin аддаюць беларусам 10 месца.

У фінале сёлетнега Еўрабачання рэйтынгі букмекераў узначальвае прадстаўнік Швецыі Манс Зэльмерлёў з песняй "Heroes". Пасля яго ідзе італьянскае трыа Il Volo, затым аўстраліец Гай Себасцьян, эстонскі дуэт Elina Born & Stig Rästa. На пятае месца букмекеры ставяць фінскіх панкаў Pertti Kurikan Nimipaivat. Дуэт Юзары і Маймуны — толькі на 22 месцы.

Кліп на песню "Time" беларускага дуэта Юзары і Маймуны на сёння мае больш за 800 000 праглядаў на афіцыйным канале "Еўрабачання" на сервісе Youtube.

У першым паўфінале разам з Беларуссю ўдзельнічаюць: Албанія, Арменія, Бельгія, Данія, Эстонія, Македонія, Фінляндыя, Грузія, Грэцыя, Венгрыя, Малдова, Румынія, Расія, Сербія, Нідэрланды.

Фота: wikipedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі