Будуць судзіць банкаўскага работніка, які скраў 400 тысяч долараў

Абвінавачаны працаваў загадчыкам сектарам банкаўскага абслугоўвання юрыдычных асоб. Выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, ён завалодаў грашовымі сродкамі, якія належылі Магілёўскаму заводу штучнага валакна. Мужчына скарыстаўся святочнымі і выхаднымі днямі, зняў значную суму грошай (каля 400 тысяч долараў) і знік.

Банкаўскага работніка аб'явілі ў міжнародны вышук. У лютым сёлета яго затрымалі ў расійскім горадзе Ліпецк і перадалі беларускім праваахоўнікам. Па словах 41-гадовага абвінавачанага, скрадзеныя грошы ён патраціў "на розныя забавы".  

Расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае і яе перададуць у суд, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі