Будаўніцтва цэнтра "Мінск-Сіці" пачнецца ўжо ў верасні гэтага года

Будаўніцтва першых аб'ектаў шматфункцыянальнага цэнтра "Мінск-Сіці" і новага авіярамонтнага завода за межамі Мінска павінна распачацца ў верасні 2008 года.
Такое рашэнне было прынята 14 сакавіка па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку аб вынасе за межы горада авіярамонтнага завода і будаўніцтве новых аб'ектаў. Старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў паведаміў прэзідэнту аб тым, што ўсе арганізацыйныя пытанні вырашаюцца ў тэрмін.

Паводле яго слоў, у красавіку закончыцца дэталёвае планаванне "Мінск-Сіці" і пачнецца непасрэднае праектаванне яго аб'ектаў; праца па асобных аб'ектах "Мінск-Сіці" пачнецца ўжо сёлета.

БелаПАН