Брытні Спірс выходзіць замуж

Амерыканская спявачка Брытні Спірс прыняла прапанову рукі і сэрца ад свайго агента Джэйсана Травіка. Яна збіраецца выйсці за яго замуж па заканчэнні гастрольнага тура ў падтрымку новага альбома.
Гэта адбудзецца не раней за снежань 2009 года.

Прапанова ад Травіка паступіла Брытні Спірс на Багамах, дзе закаханыя адпачывалі ў мінулым месяцы, паведамляе “Карэспандэнт” са спасылкай на амерыканскія таблоіды.

Нагадаем, у 2006 годзе пасля разрыву з мужам — рэперам Кевінам ФедэрлайнамБрытні Спірс пусцілася ў "вялікі загул". Маці дваіх дзяцей на ўсю моц гуляла са сваімі сяброўкамі — свецкай ільвіцай Пэрыс Хілтан і актрысай Ліндсэй Лохан.

Пасля спявачцы давялося прайсці поўны курс рэабілітацыі ў цэнтры лячэння ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці, а летась яна двойчы праходзіла цыкл псіхалагічнай рэабілітацыі.

Фота: mtv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі