Брытанскія святары змагаюцца з футбольнымі матчамі, якія адбываюцца ў святы

Царква Англіі праводзіць кампанію, мэта якой — дамагчыся забароны футбольных матчаў, якія праводзяцца ў рэлігійныя святы. Ад прадстаўнікоў духавенства паступілі ў паліцыю скаргі на тое, што шум, які даносіцца са стадыёнаў, парушае ўрачыстую атмасферу набажэнстваў.
Пра гэта паведаміла напярэдадні брытанская The Times.

Святар Кліфард Рыд з Іпсвіча, дзе нядаўна праводзілася адна з найважнейшых гульняў цяперашняга сезону, заявіў, што футбольныя арэны, якія размяшчаюцца паблізу ад храмаў, з павагі да вернікаў павінны пераносіць час матчаў на пазнейшыя гадзіны, каб не замінаць малітве.

Святары і вернікі таксама скардзяцца на шум верталётаў, якія патрулююць тэрыторыі вакол стадыёнаў, дзе праходзяць гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі