Брытанскі бізнэс выступае супраць выхаду краіны з ЕС

Брытанскі бізнэс выступае супраць выхаду краіны з ЕС

Брытанскія бізнэс-лідары і кіраўнікі найбуйнейшых вытворчых кампаній, хутчэй за ўсё, будуць галасаваць за захаванне Вялікабрытаніі ў складзе Еўрапейскага саюза. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на брытанскі Інстытут дырэктараў (IoD) і групу вытворчых кампаній EEF.

Інстытут дырэктараў лічыць дастатковым пагадненне, дасягнутае прэм'ерам Дэвідам Кэмеранам на перамовах з краінамі ЕС. Таму больш за 600 сябраў арганізацыі будуць галасаваць за тое, каб краіна засталася ў Еўрасаюзе.

Гендырэктар IoD Сайман Уокер патлумачыў: "У нашых удзельнікаў ёсць асцярогі з нагоды метадаў, з дапамогай якіх ЕС працуе ў некаторых галінах. Але гэта ўраўнаважваецца магчымасцю лёгкага гандлю пры дапамозе адзінага рынку".

Група EEF, якая прадстаўляе тэхналагічныя, вытворчыя і прамысловыя кампаніі, кажа, што сяброўства ў ЕС спрашчае кампаніям экспарт, перадае РБК.

Як вядома, на мінулым тыдні на перамовах з Еўрасаюзам у Брусэлі Кэмеран дамогся для Вялікабрытаніі асаблівага статусу. У прыватнасці, гэта фармальнае прызнанне права Вялікабрытаніі на адмову ад далейшай інтэграцыі. Кэмеран заяўляў, што дасягнутых пагадненняў дастаткова для таго, каб на рэферэндуме жыхары Вялікабрытаніі прагаласавалі за захаванне краіны ў складзе Еўрасаюза. Сам рэферэндум прызначаны на 23 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі