BRUTTO грымнулі новым сінглам "ADИDAS" (слухаць)

Неўтаймаваны Сяргей Міхалок і гурт BRUTTO выпусцілі чарговы сінгл. Ён мае назву "ADИDAS" і складаецца з 2-х трэкаў: уласна "ADИDAS" і рэмэйк ляпісаўскага "Железного".


"Адыдас" — сакральнае слова сучаснасці, разважае мастацкі кіраўнік BRUTTO Сяргей Міхалок для ўкраінскай "Платформы". — Для адных гэта проста набор літар, для іншых у ім хаваюцца "пекла", "дэ Сад", "Аід", "Сід", і "дада". Для некаторых — гэта ярлык, шыльда, спартыўная форма і тры палоскі, для кагосьці — увасобленыя мары, перамогі, рэкорды і цэлая жыццёвая філасофія... У любым выпадку, цяпер гэта яшчэ і сінгл BRUTTO, і гэтага не змяніць".


Па словах музыкаў BRUTTO, якіх папракалі ў прымітывізме, яны нарэшце стварылі песню, якая будзе адпавядаць густам самай выкшталцонай публікі.


Таксама гурт прадстаўляе official lyric video на загалоўную песню. Аўтарам роліка зноў выступіў Андрэй Давыдоўскі, які нядаўна зняў для гурта кліп на песню "Гири".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі