Вы тут

"Брэжнеў", медалі і чырвоныя шалікі: у Мінску прайшоў з’езд Камуністычнай партыі

З'езд Камуністычнай партыі Беларусі / Прэсс-служба КПБ

У суботу, 14 верасня, у Мінску прайшоў чарговы, ужо XIII з'езд Камуністычнай партыі Беларусі. На ім вызначылі задачы партыі ў выбарчай кампаніі 2019 года і вылучылі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Глядзім на фатаграфіі — і нібыта вандруем у часе на 40 гадоў таму, у позні Савецкі саюз.

З дакладам аб задачах партыі ў класічнай манеры выступіў першы сакратар ЦК КПБ цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксей Сокал:

“Паважаныя таварышы! Я перакананы, што калі мы будзем адзіныя ў сваіх мэтах, ўпартыя ў сваіх дзеяннях, адданыя ідэалам дабра і сацыяльнай справядлівасці, верныя свайму народу і сваёй дзяржаве, то зможам дастойна прадставіць Камуністычную партыю ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Нашым таварышам, якіх мы сёння абяром кандыдатамі, жадаю поспехаў і перамог!”